АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: праз два гады Мінск стане сталіцай Злучаных Штатаў

"Праз два гады Мінск стане сталіцай Злучаных Штатаў Амерыкі", — пажартаваў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з прамовай на адкрыцці лёгкаатлетычнага матчу Еўропа — ЗША 9 верасня. 


На цырымоніі адкрыцця турніру беларускі кіраўнік прапанаваў прэзідэнту Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) Себасцьяну Коэ яшчэ адну такую ж сустрэчу правесці ў 2021 годзе. І таксама — на мінскім стадыёне "Дынама". Тады з вуснаў Лукашэнкі і прагучаў жарт. 

Згодна з правіламі, матч паміж Еўропай і ЗША ў 2021 годзе павінен адбыцца ў Злучаных Штатах, бо гэта будзе іх чарга праводзіць спаборніцтвы. Аднак беларускі кіраўнік звярнуў увагу, што ў той самы год у ЗША пройдзе чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы. А гэтыя спаборніцтвы, па правілах, сумяшчаць нельга.

Таму Лукашэнка прапанаваў на час будучага матчу лічыць Мінск сталіцай ЗША. З Дональдам Трампам, які, на думку, Лукашэнкі зноў стане прэзідэнтам Злучаных Штатаў, беларускі кіраўнік паабяцаў дамовіцца.


euroradio.fm
19:31 09/09/2019


Загрузка...
Загрузка...