АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Фанатаў Макса Каржа, якія прайшлі маршам па Гродне, не будуць караць

Фанатаў Макса Каржа, якія прайшлі маршам па Гродне, не будуць прыцягваць да адказнасці, пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Гродзенскія злівы». У міліцыі дадзеную інфармацыю пацвердзілі парталу TUT.BY. 


Шэсце прыхільнікаў Макса Каржа, якое прайшло 25 жніўня ў абласным цэнтры, спачатку прызналі несанкцыянаванай акцыяй.

У той дзень каля 20 прыхільнікаў Макса Каржа прайшліся па вуліцы Савецкай у Гародні. Такім чынам маладыя гарадзенцы спадзяваліся звярнуць увагу свайго куміра і запрасіць яго ў Гродна, бо апошні раз Макс Корж выступаў тут ажно ў 2015 годзе. Напярэдадні, 24 жніўня, у Мінску адбыўся канцэрт выканаўцы, на які прыйшлі каля 35 тысяч гледачоў. 

— Праз адсутнасць складу адміністрацыйнага правапарушэння адміністрацыйны працэс спынены, — пракаментавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.


18:54 09/09/2019


Загрузка...
Загрузка...