АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пад Мінскам маршрутка ўрэзалася ў фуру: загінулі два чалавекі, чацвёра пацярпелі

Сёння ў 14.40 на 85-м кіламетры аўтадарогі М14 (Мінскі раён, у напрамку аўтадарогі М1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі») кіроўца маршруткі «Фальксваген» (маршрут «Магілёў—Смаргонь») здзейсніў наезд на фуру МАЗ, якая стаяла на абочыне, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.


У маршрутцы знаходзіліся пяцёра пасажыраў. У выніку ДТЗ двое загінулі на месцы, кіроўца і трое пасажыраў атрымалі раненні і дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца фуры не пацярпеў.


nn.by
17:18 09/09/2019


Загрузка...
Загрузка...