АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У нядзелю захаваецца вельмі цёплае і сухое надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 8 верасня, у Беларусі чакаецца вельмі цёплае і сухое надвор’е. Сіноптыкі прагназуюць пераменную хмарнасць без істотных ападкаў, толькі на захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.


Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні —  уначы слабы, а ўдзень умеркаваны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, месцамі будзе халадней —  5-8 вышэй за нуль. Удзень абяцаюць 21-27 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

euroradio.fm
19:47 07/09/2019


Загрузка...
Загрузка...