АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Па вёсцы пад Кобрынам хадзіў слон

Жыхарка вёскі Вялікія Лепясы Кобрынскага раёна распавяла міліцыянерам пра тое, што ў вёсцы Ляскова па гравійнай дарозе ходзіць слон, паведамляе МУС.



У населены пункт прыехалі даішнікі сумесна з участковым інспектарам. Слон хадзіў уздоўж дарогі і палохаў мясцовых жыхароў.

Побач знаходзіўся прадстаўнік цырка «Дзіва» — арганізацыі-ўладальніка жывёлы. Ён растлумачыў, што каля вёскі Імянін у іх маецца тэрыторыя, дзе знаходзяцца цыркавыя жывёлы, якія чакаюць мытнага афармлення. Гэты слон пасецца на вольным выпасе. Сёння раніцай ён зламаў плот і выйшаў з тэрыторыі пашы.


У гэтым выпадку абышлося без здарэнняў. Супрацоўнікі міліцыі дапамаглі вярнуць жывёлу назад у загон.

nn.by
17:45 07/09/2019


Загрузка...
Загрузка...