АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Інстытуце эканомікі загарэўся ліфт: у ім былі шэсць чалавек і яны задыхаліся

Здарэнне адбылося ў пятніцу. На 13-м паверсе будынка Інстытута эканомікі, размешчанага ра вуліцы Сурганава, 1, загарэлася электраправодка ў шчытку ліфта, паведамляе МНС.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС з будынка самастойна выйшлі 50 чалавек.

Калі падраздзяленні МНС былі ў будынку на нумар «101» патэлефанавала жанчына і ўсхвалявана паведаміла, што ў грузавым ліфце на ўзроўні 1-2 паверхаў знаходзяцца 6 чалавек, у ліфце задымленне, а людзі задыхаюцца.

Работнікамі МНС пры дапамозе спецабсталявання была адчынена кабіна ліфта, людзям далі маскі і вывелі на свежае паветра. У кабіне знаходзіліся 6 чалавек: 5 жанчын і мужчына, усе работнікі інстытута.

Медыкі аказалі пацярпелым першую медыцынскую дапамогу. Пасля гэтага 5 чалавек — 4 жанчыны і мужчына — былі шпіталізаваны ў бальніцу для далейшага агляду.


16:39 06/09/2019


Загрузка...
Загрузка...