АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Экс-муж зніклай з трыма дзецьмі жыхаркі Пружан: яна магла трапіць у секту

Былы муж жыхаркі Пружан, якая з трыма непаўналетнімі дзецьмі знікла больш за месяц таму, лічыць, што яны маглі трапіць у секту.

Экс-муж зніклай з трыма дзецьмі жыхаркі Пружан: яна магла трапіць у секту
Жанчына знікла, па дадзеных мужчыны, 1 жніўня. Разам з ёй былі трое непаўналетніх дзяцей - 16, 15 і трох гадоў.

"Я больш чым упэўнены, што яна трапіла пад уплыў нейкі секты. Забрала дзяцей і ўпотай з'ехала. Вельмі хвалююся за дзяцей, асабліва за малодшага", - паведаміў былы муж зніклай жанчыны, жыхар Пружанаў Андрэй Ахтэль.

Паводле яго слоў, у цяперашні час яны могуць знаходзіцца на тэрыторыі Пскоўскай вобласці Расіі.

"У мяне ёсць інфармацыя, што нейкі чалавек, па-мойму, з Мінска, займаўся яе выездам за межы Беларусі. І суседзі сказалі, што ў жніўні яна села ў незнаёмы аўтамабіль разам з дзецьмі і з'ехала", - сказаў Ахтель.

Ён таксама распавёў, што яшчэ да таго, што адбылося, старэйшы сын жанчыны, якому 26 гадоў, высвятляў сітуацыю аб тым, куды яна збіраецца, складае рэчы.

Суразмоўца Sputnik таксама распавёў, што да дэкрэтнага водпуску жанчына працавала ў пазаведамаснай ахове Пружанаў.

"Сядзела на трывожнай кнопцы. Уяўляеце, якая адказнасьць", - удакладніў ён.
"А перад тым, як з'ехаць, напісала заяву аб звальненні, атрымала разьлік, і след яе прастыў. Але самае жудаснае, што забрала невядома куды дзяцей", - сказаў Ахтель.

Ён таксама распавёў, што напісаў заяву ў міліцыю і просіць кампетэнтныя органы "прабіць мабільны", каб даведацца, дзе знаходзіцца жанчына.

"Я баюся, што людзі, якія ўцягнулі яе ў секту, папярэдзяць, і яна памяняе сімку", - адзначыў мужчына.

У сваю чаргу ў пошукава-выратавальным атрадзе "Анёл" паведамілі, што будуць звязвацца з валанцёрамі з Пскоўскай вобласці, каб тыя дапамаглі шукаць беларускую жанчыну з трыма дзецьмі.

15:23 06/09/2019


Загрузка...
Загрузка...