АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Махляры ад імя «Белпошты» рассылаюць паведамленні пра выйгрыш смартфона

Белпошта звяртае ўвагу на выпадкі махлярства ў інтэрнэце. Карыстальнікам прыходзяць паведамленні на электронную пошту ад імя «Белпошты» пра выйгрыш новага смартфона Samsung Galaxy S10.

Для атрымання «выйгрышу» махляры прапануюць выбраць падарункавую скрынку, затым перайсці па спасылцы, пацвердзіць свае звесткі, выплаціць 5 рублёў за дастаўку каштоўнага падарунка.


У сувязі з гэтым «Белпошта» паведамляе, што ніякіх розыгрышаў каштоўных прызоў не праводзіць, просіць сваіх кліентаў быць пільнымі і ігнараваць такія паведамленні.

Гэтыя паведамленні — махлярства з боку невядомых асобаў. Інфармацыя аб усіх акцыях РУП «Белпошта» публікуецца толькі на афіцыйным сайце прадпрыемства www.belpost.by.

14:43 06/09/2019


Загрузка...
Загрузка...