АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Адзін з самых паспяховых рэстаратараў Мінска закрывае свой бар на Зыбіцкай

Бар «Чапскi», які амаль тры гады працаваў на тусовачнай Зыбіцкай, зачыняецца. Пра гэта ў сваім Facebook распавёў яго сузаснавальнік Уладзіслаў Луневіч.

Піўны «Чапскі бар», які назвалі ў гонар знакамітага мэра Мінска Караля Чапскага, адкрыўся на Зыбіцкай, 6 у снежні 2016 года. Аднак у канцы верасня праект зачыняецца.

- Цяжкая, амаль трохгадовая барацьба за любоў гасцей, на жаль, не мела поспеху, і мы не бачым сэнсу працягваць цягнуць нашу крафтово-мройную лінію.

 Мы праўда вельмі стараліся. Мы вельмі хацелі працаваць з півам па-іншаму: праз інтэлект, праз сэрвіс, праз атмасферу. Мы вельмі хацелі быць іншымі на Зыбіцкай вуліцы. І, галоўнае, мы вельмі любілі і заўсёды будзем любіць нашых гасцей, але ўжо не ў сценах бара, - напісаў Луневіч.
На старонцы ўстановы дадалі, што зрабілі ўсё, што толькі змаглі, але заваяваць досыць сэрцаў гасцей, каб здабыць сэнс у працы для горада і для кіраўніцтва ў іх не атрымалася.

Уладзіслаў Луневіч - адзін з самых паспяховых мінскіх рэстаратараў. Ён адкрыў у сталіцы такія ўстановы як ENZO, «Дэпо», «Лаўка», Simple, Let it be, Underdog.

14:09 06/09/2019


Загрузка...
Загрузка...