АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Пружанах без вестак знікла маці з трыма непаўналетнімі дзецьмі

Супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць зніклых без вестак жыхарку Пружан і яе траіх непаўналетніх дзяцей.


У міліцыю звярнуўся былы муж жанчыны. Ён адзначыў, што былая жонка з трыма дзецьмі сышла ў невядомым кірунку. Дома яны адсутнічаюць больш за месяц (з 1 жніўня). Увесь гэты час мужчына не звяртаўся ў вышук, таму што спадзяваўся, што яны вярнуцца самі. Трывогу паднялі педагогі ўстановы адукацыі, у якой вучацца дзеці. Супрацоўнікі міліцыі прыступілі да вышуку. Як мяркуецца, жанчына з дзецьмі могуць знаходзіцца каля цэркваў.

Зніклую жанчыну завуць Наталля Ахцель, 1973 год нараджэння. На выгляд ёй 40-45 гадоў, рост 165 см, мажная. У яе цёмныя валасы, карыя вочы, прамы з гарбінкай нос. Старэйшага сына завуць Аляксандр, 2003 года нараджэння. На выгляд юнаку 15 гадоў, рост 170 см, хударлявы, у яго кароткія русыя валасы, сінія вочы. Яго сястра Анастасія 2005 года нараджэння. Дзяўчыне на выгляд 16-17 гадоў, рост 170 см, хударлявая. У яе светла-русыя кучаравыя валасы, вочы светлыя. Малодшае дзіця — Міхаіл — нарадзіўся ў 2016 годзе.

nn.by
20:56 05/09/2019


Загрузка...
Загрузка...