АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У інтэрнэце з’явілася петыцыя, дзе Ілана Маска запрашаюць у Шклоў

У петыцыі, што з’явілася на сайце petitions.by, прапаноўваецца афіцыйна запрасіць Ілана Маска ў горад Шклоў, каб «прадэманстраваць яму гістарычныя месцы, звязаныя з нараджэннем, жыццём і дзейнасцю першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», перадае "Белсат".

Нагадаем, 2 верасня падчас візіту ў менскую школу № 93 Аляксандр Лукашэнка распавёў, што Ілан Маск падарыў яму электракар «Tesla». У якасці жэста ў адказ на гэты падарунак аўтары петыцыі і заклікаюць запрасіць Маска ў Беларусь. Запрашэнне прапаноўваецца апублікаваць у газеце Адміністрацыі прэзідэнта «СБ-Беларусь сегодня».

Петыцыя будзе накіраваная ў МЗС Беларусі і Адміністрацыю прэзідэнта.

Ілан Маск – амерыканскі інжынер, вынаходнік і мільярдэр. Сузаснавальнік кампаніяў PayPal і SpaceX, кіраўнік кампаніі Tesla.

09:00 05/09/2019


Загрузка...
Загрузка...