АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Зграя сабак тэрарызуе Слуцк і нападае на дзяцей

Зграя сабак нападае на жыхароў Слуцка. Каб не трапіць на бяздомных жывёл, людзі абыходзяць прыватны сектар па вуліцы Максіма Багдановіча бокам. 

Мясцовыя жыхары расказалі Еўрарадыё, што цяпер баяцца выходзіць з дамоў, а чыноўнікі кажуць, што сабак у прыватным сектары не бачылі.

“Доктар не заходзіць на нашу вуліцу”

Уласнік дома на вуліцы Багдановіча распавёў Еўрарадыё, што 2 верасня сабакі напалі на хлопчыка, які вяртаўся са школьнай лінейкі.

“Ня ведаю, што там з ім далей было, але напужалі дакладна, — гаворыць жыхар вуліцы Багдановіча. — Участковы доктар ужо наш бок абыходзіць па іншай вуліцы. Мужыкі дарослыя дык яшчэ ідуць, а жанчыны, дзеці — баяцца. Сабакі рыжыя і каля “Еўраопта” бегаюць. Летась вельмі шмат было. Цяпер каля чатырох-пяці засталося. На дзяцей, якія ў школу № 1 праз Багдановіча ходзяць, зграяй нападаюць. І на жанчын таксама”.

Мужчына дадае, што сабакі жывуць у двары дома № 78, дзе гаспадары злоўжываюць алкаголем. Жывёл ніхто не глядзіць, таму галодныя сабакі і тэрарызуюць людзей. Камунальнікі неаднаразова адстрэльвалі сабак, але праз некаторы час з’яўляліся іншыя.

Адлавіць сабак не даюць абаронцы жывёл?

Тэлефануем у дом № 78 па вуліца Максіма Багдановіча. Жанчына расказвае, што сабакі нападалі і на яе. Яна дадае, што дом падзелены на дзве часткі, але суседзі, якія любяць выпіць, не гаспадары сабак.

Жанчына кажа, што бяздомныя жывёлы ствараюць праблемы па ўсім горадзе.


“Заяку ў ЖКГ падавалі, некаторых адлавілі, — распавяла Еўрарадыё жыхарка Слуцка. — Тыя, што цяпер тут, пастаянна некуды разбягаюцца. Сабакі не мае і не суседскія. Яны збіраюцца і каля паліклінікі, і каля “Еўраопта”. Збіраюцца і ў іншых месцах”.

Жыхарка вуліцы Багдановіча кажа, што бяздомных сабак даўно б ужо адлавілі камунальнікі, але знаходзяцца тыя, хто абараняе жывёл. Суразмоўніца прапануе людзям, якія шкадуюць сабак, забраць іх сабе дамоў.

Чыноўнік: па гэтай вуліцы сам хаджу на працу і ні разу сабак не бачыў

Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Мікалай Пенязь расказаў Еўрарадыё, што бяздомных сабак у горадзе няшмат, але спецыяльную брыгаду на ўсялякі выпадак для адлову стварылі.

“Раніцай і вечерам людзі працуюць па адлове, — адказаў слуцкі чыноўнік. — Я на працу хаджу па гэтай вуліцы і ні разу не бачыў. Магчыма, днём сабакі і прабягаюць, але брыгады па адлове працуюць. Усіх сабак, якія без ашыйнікаў, адлоўліваюць”.

Мікалай Пенязь дадае, што сабак у Слуцку не адстрэльваюць, а адлоўліваюць сеткамі. Потым жывёл адпраўляюць у прыёмнік ЖКГ.Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Мікалай Пенязь расказаў Еўрарадыё, што бяздомных сабак у горадзе няшмат, але спецыяльную брыгаду на ўсялякі выпадак для адлову стварылі.

“Раніцай і вечерам людзі працуюць па адлове, — адказаў слуцкі чыноўнік. — Я на працу хаджу па гэтай вуліцы і ні разу не бачыў. Магчыма, днём сабакі і прабягаюць, але брыгады па адлове працуюць. Усіх сабак, якія без ашыйнікаў, адлоўліваюць”.

Мікалай Пенязь дадае, што сабак у Слуцку не адстрэльваюць, а адлоўліваюць сеткамі. Потым жывёл адпраўляюць у прыёмнік ЖКГ.


16:52 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...