АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Палякі намалявалі на электрычцы мапу Польшчы з гарадамі Беларусі

На польскіх электрычках з'явілася даваенная мапа краіны — з часткай тэрыторыі Беларусі, Украіны, Літвы. 

Пра гэта напісаў карыстальнік Фэйсбуку Саша Кам'яхоў. Ён ахарактарызаваў гэта як "Еўрасаюз з блэкджэкам і крэсамі".

Такімі малюнкамі былі ўпрыгожаныя вагоны цягніка на маршруце Жэшуў — Пшэмысл. На адным з вагонаў быў намаляваны маршал Юзэф Пілсудскі і салдаты польскага войска. А на іншых — мапа Польшчы да 1939 года. У межах Польшчы пазначаныя сучасныя беларускія, украінскія і літоўскія тэрыторыі. 

З беларускіх гарадоў на фатаграфіі бачныя Ліда, Ашмяны, Вілейка. Яшчэ некалькі гарадоў — Гродна, Навагрудак і Ваўкавыск — трапляюць на акно вагона. З украінскіх гарадоў пазначаныя, напрыклад, Львоў і Роўна, з літоўскіх — Вільня. 

Нагадаем, што ў 1921-1939 гадах Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы.

euroradio.fm
16:26 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...