АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Палякі паказалі схованкі з кантрабандай у цягніку Гродна — Кракаў

Палякі паказалі схованкі з кантрабандай у цягніку Гродна — Кракаў. У іх былі знойдзены амаль 2200 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

Як інфармуе сайт podlaskie.kas.gov.pl, праверка адбывалася ў пункце пропуску "Кузніца" на беларуска-польскай мяжы. Кантрабандныя цыгарэты польскія мытнікі знаходзілі пад сядзеннямі ў вагонах, у перагародках, у прыбіральнях, у рэзервуарах для вады. Іх кошт ацанілі на суму, большую за 7 тысяч долараў.

Была распачатая крымінальная справа.

08:34 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...