АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Жыхару Воранаўскага раёна пагражае штраф за фота машыны памежнікаў

Жыхару вёскі Ліпкунцы Воранаўскага раёна пагражае штраф за зробленыя здымкі машыны аператыўнага прызначэння памежнікаў. 



25-гадовага вяскоўца абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы, паколькі фота ён зрабіў у памежнай зоне тайна, не пытаючыся згоды ў супрацоўнікаў памежнай службы. "Фатографу" пагражае да 1275 рублёў штрафу,  інфармуе gpk.gov.by.


Цікава, што на маладога чалавека памежнікі выйшлі пасля затрымання на тэрыторыі памежнай зоны ў Воранаўскім раёне двух невядомых. Яны назваліся грыбнікамі. У мужчын з сабой былі прыбор начнога назірання, радыёстанцыя і мабільны тэлефон. У апошнім і знайшлі 4 фота машыны, дасланыя напярэдадні. Знайсці іх аўтара было нескладана.
08:08 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...