АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Па справе аб нападзе на ЛГБТ-кампанію ў Мінску завялі крымінальную справу

Такую інфармацыю паведаміў Радыё Свабода Следчы камітэт.




«Заведзеная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 339 КК «Хуліганства». Следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па вызначэнні асобы падазраванага», — паведаміла прадстаўніца СК Кацярына Гарлінская.

У ноч з 24 на 25 жніўня на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску невядомы напаў на ЛГБТ-кампанію. Рэжысёр і аператар дакументальнага кіно Мікалай Купрыч атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, у яго быў зламаны нос і буйныя гематомы. Нейкі час Мікалай быў у шпіталі. Цяпер ён дома.

«Аднаўляюся паціху, але калі хутка хаджу, то галава кружыцца, — кажа Мікалай. — Гематомы амаль сышлі. Таблеткі п’ю, уколы раблю».


18:48 03/09/2019


Загрузка...
Загрузка...