АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Хлопец у Мінску надыхаўся газам з запальнічкі — і скраў пірожнае з прылаўка

24-гадовы жыхар Мінскага раёна прыехаў у сталіцу купацца ў возеры. Па дарозе да Цнянскага вадасховішча ён вырашыў падняць сабе настрой і стаў дыхаць газам з запальнічкі.


Затым пад уздзеяннем шкодных пароў забег у краму, дзе прадаваліся прысмакі, і скраў пірожнае на вачах у работніка, а затым стаў уцякаць.

Сума шкоды склала ўсяго 2,5 рубля, але паколькі гэта быў адкрыты крадзеж, дзеянні мужчыны кваліфікаваныя як рабаванне.

Раней малады чалавек быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў, паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС.


14:18 03/09/2019


Загрузка...
Загрузка...