АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Расіі блогера асудзілі на 5 гадоў за твіт аб дзецях сілавікоў

Суд вынес прысуд расійскаму блогеру Уладзіславу Сініцы, абвінавачанаму ў распальванні нянавісці пасля допіса ў твітары.

Яго прысудзілі да пяці гадоў калоніі, піша НН.

Пракуратура раней настойвала на пакаранні ў выглядзе шасці гадоў калоніі. 

Уладзіслаў Сініца не прызнаў віну. Ён пацвердзіў, што напісаў такі твіт, але, паводле яго слоў, паведамленне нельга лічыць пагрозлівым — ён проста разважаў пра магчымыя наступствы для сілавікоў.

Судовае следства па справе блогера заняло адзін дзень, былі дапытаныя два сведкі, якія ўбачылі твіт Сініцы — расгвардзейцы Андрэеў і Тарасаў. Пры гэтым адзін з іх заявіў, што ўспрыняў твіт як заклік выкрадаць дзяцей супрацоўнікаў з наступнай расправай, другі расцаніў яго як пагрозу.


10:52 03/09/2019


Загрузка...
Загрузка...