У Шчучыне атруціліся двое рабочых
аніцай 2 верасня ў Шчучыне атруціліся двое рабочых.
Яны адпампоўвалі ваду з каналізацыйнага калодзежа на адной з вуліц. Рабочыя знаходзіліся на глыбіні 4 метраў. Адзін з мужчын страціў прытомнасць, іншы пачаў клікаць на дапамогу. Мінак, які пачуў крыкі, выклікаў ратавальнікаў. Яны паднялі мужчын з калодзежа і перадалі медыкам. Пацярпелых шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "атручванне сумессю каналізацыйных газаў", інфармуе прэс-служба МНС.
20:27 02/09/2019
Загрузка...
Загрузка...