АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Так і жывем: амаль уся Беларусь горш Аршанскага раёна, які "ляжыць у руінах"

Аказваецца, Аршаншчына, якую Лукашэнка загадаў падняць "з руін і попелу", на фоне іншых раёнаў выглядае яшчэ адносна прыстойна. Амаль у 100 беларускіх раёнах з 129 справы ідуць горш, а дзе-нідзе і значна горш, чым у Аршанскім раёне.

Так і жывем: амаль уся Беларусь горш Аршанскага раёна, які "ляжыць у руінах"
Праблемы большасці рэгіёнаў Беларусі даўно вядомыя - малыя заробкі, імкліва скарачаецца насельніцтва, дрэнная інфраструктура. За кропку адліку можна ўзяць Аршанскі раён, які Лукашэнка загадаў падняць "з руін і попелу".

Аднак высветлілася, што гэта - яшчэ не дно. Больш за тое, Аршаншчына на фоне іншых раёнаў выглядае адносна прыстойна.

Паводле рэйтынгу рэгіёнаў, складзеным TUT.BY, Аршанскі раён займае 33-е месца з 129. А горш за ўсё (прычым нашмат горш) справы ідуць у Лоеўскім, Хоцімскім, Глускім, Ўшацкім, Шаркаўшчынскім, Краснапольскім, Драгічынскім, Гарадоцкім, Зэльвенскім і Слаўгарадскім раёнах .

Рэйтынг грунтуецца на чатырох параметрах: дэмаграфія, дастатак, эканоміка і інвестыцыі.

Што ж можна сказаць пра становішча спраў у вышэйпералічаных раёнах, якія набралі ад 5 да 8 балаў, калі нават «які ляжыць у руінах» Аршанскі атрымаў 31?!
Працяг тут.
12:35 02/09/2019


Загрузка...
Загрузка...