АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

На начальніка ДАІ аднаго з раёнаў Мінска завялі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай

На начальніка ДАІ Ленінскага раёна Мінска падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Дымонта завялі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, піша Tut.by.


На начальніка ДАІ аднаго з раёнаў Мінска завялі крымінальную справу за злоўжыванне ўладай
— Аляксандр Васільевіч нават форму тады перастаў насіць. Нікуды асабліва не выязджаў, сядзеў у РУУС, паперкі перабіраў. Месяц таму ён пайшоў у адпачынак, а ў панядзелак павінен быў выйсці на службу, але не з'явіўся. Даведаліся, што ў ГУУС прыйшла папера аб завядзенні ў дачыненні да яго крымінальнай справы. Нібы гаворка ідзе пра тое, што ён выпісваў прэміі, а вярталі яму гатоўкай, піша НН.

Інфармацыю аб завядзенні ў дачыненні да Дымонта крымінальнай справы па ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) TUT.BY пацвердзілі ў Генеральнай пракуратуры. Расследаваннем займаецца цэнтральны апарат Следчага камітэта.


17:23 29/08/2019


Загрузка...
Загрузка...