АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Белтэлерадыёкампанія адказала на крытыку жонкі Макея

Белтэлерадыёкампанія адказала на крытыку Веры Паляковай, жонкі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. 

Яна была абурана арганізацыяй нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне". "Не могуць людзі, якія столькі гадоў адказваюць за "Еўрабачанне", на такой апаратуры выпускаць дзяцей на адбор. Гэта непрафесійна... Нават прафесіянал, у якога б так фаніў мікрафон, не ўзяў бы свой нумар на 100 адсоткаў... Лічу гэта дыверсіяй...", — цытуе словы Веры Паляковай TUT.by. Пры гэтым яна падкрэслівала, што ў яе няма пытанняў да выбару журы (у фінал не прайшоў гурт  "Нясумны ўзрост", у складзе якога выступаў яе сын Арцём).

На сайце Белтэлерадыёкампаніі з'явіўся матэрыял "Аб сітуацыі з адборам на дзіцячы конкурс "Еўрабачанне". У ім сцвярджаецца, што яе супрацоўнікі не вінаватыя ў праблемах "са своечасовасцю вываду мікрафона" і непаладках з гукам. Адзначаецца, што адладка мікрафонаў з удзельнікамі гурта "Нясумны ўзрост" адбывалася пры непасрэдным удзеле яго гукарэжысёра Ігара Савенкі, і ён "пацвердзіў нармальную працу абсталявання Белтэлерадыёкампаніі". Яму дазволілі знаходзіцца за гукарэжысёрскім пультам падчас выступлення. Каб не было сумненняў, прапануецца фрагмент запісу, зробленага камерай відэаназірання.

"У любым выпадку шкадуем, што такі інцыдэнт меў месца", — адзначаецца ў публікацыі Белтэлерадыёкампаніі.

euroradio.fm
12:57 22/08/2019


Загрузка...
Загрузка...