АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Мінску муж пагражаў зарэзаць жонку. Яго затрымалі з дапамогай АМАПа

Здарэнне адбылося а сёмай раніцы па адрасе Крапоткіна, 84. 

У аператыўна-дзяжурную службу Савецкага РУУС паступіла паведамленне, што ў з кватэр адбываецца бойка, чутны крыкі аб дапамозе, мужчына кідаецца з нажом на жанчыну, адзначае ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Да месца здарэння скіраваўся першы нарад патрульна-паставой службы міліцыі. Па ўсіх прыкметах сітуацыя сапраўды была небяспечная: 29-гадовы мужчына нажом пагражаў расправай жанчыне. На кантакт з праваахоўнікамі ён не пайшоў.

Было прынята рашэнне затрымліваць яго. На месца прыбыў нарад АМАП. Байцы спецпадраздзялення праніклі ў кватэру і затрымалі зламысніка. Жанчына не пацярпела. Высвятляюцца прычыны здарэння.

nn.by
14:10 21/08/2019


Загрузка...
Загрузка...