АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пад Шаркаўшчынай у полі згарэў трактар

Здарэнне адбылося 20 жніўня паблізу вёскі Станіславава. Ратавальнікі, што прыбылі да месца выкліку, пабачылі палаючы трактар. Перад гэтым ён араў поле, паведамляе БелТА.

Да іх прыезду механізатар самастойна спрабаваў патушыць агонь з дапамогай вогнетушыцеля, аднак справіцца не ўдалося.

Трактар МТЗ-3022 належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству «Даватарскі». У выніку пажару агнём пашкоджаны кабіна, маторны адсек і колы сельгастэхнікі.


11:05 21/08/2019


Загрузка...
Загрузка...