АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

З 25 жніўня беларускія кіроўцы павінны ўключаць бліжняе святло фар

Рэспубліканская акцыя «Увага — дзеці!» пройдзе з 25 жніўня па 5 верасня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў АДАІ Кастрычніцкага РУУС сталіцы.

Штогадовая акцыя накіраваная на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года. У гэты перыяд кіроўцам трэба будзе ўключаць бліжняе святло фар. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме паблізу ўстаноў адукацыі, наведаюць школьныя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і правядуць прафілактычныя акцыі і гутаркі як у навучальных установах, так і на прадпрыемствах. Асаблівую ўвагу нададуць выкананню Правіл дарожнага руху ў жылой зоне.

Акрамя таго, 24 жніўня супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычную акцыю «Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць!», а 30 жніўня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.



09:28 21/08/2019


Загрузка...
Загрузка...