АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Мытны камітэт увядзе на мяжы беларускую мову

Дзяржаўны мытны камітэт забяспечыць адлюстраванне інфармацыі па-беларуску на святлодыёдных экранах на пунктах мытнага афармлення.


14 жніўня жыхар Горадні Андрэй накіраваў у Дзяржаўны памежны камітэт зварот з прапановаю адлюстроўваць інфармацыю па-беларуску на святлодыёдных экранах у пункце пропуску «Брузгі» ды іншых пераходах.

Памежнікі перанакіравалі запыт у Дзяржаўны мытны камітэт, і тыя 20 жніўня даслалі Андрэю пазітыўны адказ.

«Дзяржаўны мытны камітэт падтрымлівае вашую прапанову аб дадатковым адлюстраванні інфармацыі аб назвах калідораў на святлодыёдных экранах, усталяваных на ўсіх пунктах пропуску, на беларускай мове», – дадалі ў ДМК.

У дакуменце, падпісаным першым намеснікам старшыні ДМК Уладзімірам Арлоўскім, гаворыцца, што новаўвядзенне будзе забяспечанае ў магчыма кароткі тэрмін.

ДД belsat.eu


20:40 20/08/2019


Загрузка...
Загрузка...