АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Згарэў на працы? Участковы міліцыянт з Мазыра памёр у 33 гады!

Участковы інспектар Мазырскага РАУС, капітан міліцыі Аляксей Піліпенка раптоўна памёр у 33 гады.

Гэта здарылася ў неслужбовы час. Па словах відавочцаў, міліцыянт у мінулую нядзелю працаваў на сваім прысядзібным участку і нахіліўся, каб падняць з зямлі грушу. А калі падняўся - упаў і імгненна памёр. Усё гэта адбылося на вачах у калегаў, якія жывуць у доме насупраць, паведамляе Телеграм-канал Nexta.

Першапачаткова эксперты меркавалі, што ўсё зрабілася з-за тромба, але пасля высветлілася, што адбыўся раптоўны разрыў аорты.

Міліцыянту было ўсяго 33 гады, а жыхары ўчастка, за які ён адказваў, яго па-сапраўднаму паважалі і шанавалі: у сеткі атрымалася знайсці некалькі падзяк за службу ад простых людзей.


Ўчастковага інспектара пахавалі ў вёсцы Слабада Мазырскага раёна.




17:51 19/08/2019


Загрузка...
Загрузка...