АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пілотам, якія пасадзілі самалёт у кукурузным полі, далі званне Герояў Расеі

Яны выратавалі жыцці больш за 230 чалавек, калі здолелі пасадзіць Airbus 321 проста ў полі.


Званні Герояў Расеі абодвум пілотам «Уральскіх авіялініяў» Даміру Юсупаву і Георгію Мурзіну прысвоіў сваім указам Уладзімір Пуцін, паведамляе «Интерфакс».

«Мною падпісаны ўказ аб узнагароджанні экіпажа паветранага судна, якое, як вядома, зрабіла пазаштатную пасадку, жорсткую, у аэрапорце Жукоўскага», – заявіў Пуцін.

15 жніўня яны здолелі пасадзіць у кукурузным полі Airbus 321, пасля таго як адразу пасля ўзлёту самалёт сутыкнуўся з птушкамі.

Астатнія чальцы экіпажу былі ўзнагароджаныя ордэнам Мужнасці РФ.


belsat.eu
18:11 17/08/2019


Загрузка...
Загрузка...