АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Мінску абрабавалі ювелірную краму "Яхант"

У Мінску абрабавалі ювелірную краму. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, інцыдэнт адбыўся сёння каля 11:40 у краме "Яхант" па вуліцы Кісялёва. 


Туды прыйшло двое мужчын, якія распылілі ў памяшканні пярцовы газ. Аднаму прадаўцы яны звязалі рукі пластыкавай сцяжкай, іншаму надзелі кайданкі.

Пасля гэтага зламыснікі скралі ўсе каштоўнасці з вітрыны і зніклі. Наведнікаў у краме не было.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, супрацоўнікі МУС. Ідзе пошук рабаўнікоў.

13:54 17/08/2019


Загрузка...
Загрузка...