АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

З ліцэя БДУ сыходзіць дырэктар Макар Шніп

З Ліцэя БДУ сыходзіць дырэктар Макар Шніп. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.


Шніп Макар Аляксандравіч нарадзіўся 26 красавіка 1981 г. У 1998 г. скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2003 г., атрымаўшы дыплом з адзнакай. З 2003 па 2007 г. навучаўся ў аспірантуры БДУ. У 2010 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г.у Вялікім княстве Літоўскім ў кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе» (навуковы кіраўнік — П.А. Лойка). У 2003 — 2005 гг. і 2007 — 2008 гг. працаваў у якасці сумяшчальніка выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. У 2005 — 2006 гг. стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі права Варшаўскага ўніверсітэта. З 2007 г. — на пасадзе намесніка дырэктара Ліцэя БДУ па выхаваўчай рабоце. У 2014 г. прызначаны дырэктарам Ліцэя.

nn.by
20:23 16/08/2019


Загрузка...
Загрузка...