АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

«Мы супраць смяротнага пакарання». Праваабаронцы падрыхтавалі кароткаметражку пра гісторыю чалавека, якога расстралялі за чужое злачынства

У аснову фільм лягло расследаванне праваабаронцаў, якія атрымалі ў 1998 годзе незвычайны ліст ад смяротніка.

Сцэнар да фільма напісала праваабаронца Паліна Сцепаненка. Рэжысёрам выступіў Віктар Траццякоў.


Фільм «Мы супраць смяротнага пакарання» прысвечаны 10-гадоваму юбілею кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання».


У яго аснову легла расследаванне гісторыі аднаго з смяротнікаў, які ў 1998 годзе даслаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" ліст са словамі пра тое, што яго могуць расстраляць за чужыя злачынствы.


Праўдзівасць гісторыі пацвердзіў Алег Алкаеў - былы начальнік СІЗА №1, у якім прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.


Па словах Алкаева, ён памятае смяротніка - і лічыць, што яго сапраўды расстралялі за чужыя грахі.


19:45 16/08/2019


Загрузка...
Загрузка...