АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Мінская студэнтка, якая піша карціны грудзьмі, намалявала партрэт Лукашэнкі

Аўтар партрэта — Надзея Маціеўская. Дзяўчына вучыцца на эканаміста на факультэце міжнародных адносін БДУ. Пісаць карціны грудзьмі пачала з лютага мінулага года.


Мінская студэнтка, якая піша карціны грудзьмі, намалявала партрэт Лукашэнкі
1 из 4
«Я ў дзяцінстве малявала, але не планавала гэта развіваць, — расказвае студэнтка. — Проста сама колеры падбірала, свае ідэі рэалізоўвала. Потым усё кінула, вучылася ў музычнай школе. А будучы ва ўніверсітэце, пайшла на акцёрскія курсы — яны такія незвычайныя, разнявольваюць, ты штосьці новае разумееш для сябе. І там было заданне — намалюй карціну грудзьмі і прадай».

Надзея па прыколе намалявала абстракцыю. А калі прадала карціну, зразумела, што ёй цікава займацца творчасцю. Работы разыходзіліся на ўра. З часам студэнка ад абстракцый перайшла да сюжэтаў і партрэтаў.

 «Цяпер шмат чаго малюю — што адчуваю, тое і пішу. Мне вельмі падабаецца», — дзеліцца дзяўчына.

У сярэднім на адну карціну ў Надзеі сыходзіць пяць дзён. Самую доўгую рабіла каля месяца. Мінамальная цана, за якую яна прадае работы ў такой тэхніцы, — $50. Столькі, напрыклад, каштуе эскіз у рамцы на паперы. Былі карціны, за якія ўдавалася выручыць і $250-300.

«Не ведаю, што вам расказаць пра тэхніку — такую тэхніку трэба бачыць, — усміхаецца студэнтка. — Я пішу акрылам. Эскіз раблю алоўкам, нейкія дэталі магу прапрацаваць пэндзлем. Я ў сваіх карцінах выкарыстоўваю наогул усё. Бывала, малявала з дапамогай кардона, расчоскі — глядзіцца незвычайна».

Сярод пакупнікоў ёсць і людзі сярэдняга ўзросту, і моладзь.

«Работы за нармальныя цэны замаўлялі і тыя, каму 18 гадоў. Заўсёды думала, што ў маладых людзей няма грошай на карціны. Пакупнікоў-мужчын больш. Але многім дзяўчатам таксама падабаецца мая творчасць», — прызнаецца Надзея.


Майстар-класаў па жывапісе дзяўчына пакуль не праводзіць — няма часу, вельмі шмат заказаў.

Намаляваць партрэт Лукашэнкі было Надзінай ідэяй — не па замове кліента.

«Ніякай палітычнай нагрузкі ён не нясе. Падумала: чаму б не напісаць штосьці смелае? Наогул вельмі цікава маляваць партрэты старых людзей — маршчыны, аб’ём паказваць», — расказвае яна. 

Партрэт купілі ўжо праз гадзіну, як мастачка выклала яго ў інстаграм. Набыў адзін з пастаянных кліентаў. Цану Надзея не агучвае.

16:24 16/08/2019


Загрузка...
Загрузка...