АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Шалёны янот пакусаў жыхарку Белаазёрска

Дзяўчыну з Белаазрска пакусаў шалёны янот. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў намеснік галоўнага лекара раённай ветстанцыі Аляксандр Халадовіч.

6 жніўня на ветстанцыю 30-гадовы мужчына і 24-гадовая дзяўчына прывезлі янота. Яны распавялі, што знайшлі янота, які сядзеў каля дарогі М1 недалёка ад Івацэвічаў. Пара спынілася, каб аднесці жывёлу ў лес, але янот увязаўся за імі. Маладыя людзі вырашылі паказаць звера ветэрынарам і забралі з сабой. Па дарозе жывёла пакусала дзяўчыну.

Яны аддалі янота ветэрынарам для назірання. А раніцай наступнага дня жывёла памерла. Абследаванне выявіла, што жывёла хварэла на шаленства. Дзяўчыну і яе хлопца, які таксама кантактаваў з хворым янотам, шпіталізавалі ў Белаазёрскую гарадскую лякарню. Там ім прызначылі курс прышчэпак. Цяпер пацярпелыя знаходзяцца на амбулаторным лячэнні.

На ўчастку, дзе была выяўленая жывёла, Івацэвіцкі райвыканкам прызначыў з 8 жніўня каранцін на 2 месяцы. Населеных пунктаў паблізу няма, таму для мясцовых жыхароў гэта не нясе дадатковых складанасцяў. 

20:28 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...