АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Віцэ-кіраўнік Акадэміі навук: Касцюшка адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША

Намеснік старшыні Прэзідыўму Нацыяльнай акадэміі навук фізік Сяргей Чыжык лічыць, што Тадэвуш Касцюшка адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША, а не вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народа.

Віцэ-кіраўнік Акадэміі навук: Касцюшка адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША
Пра гэта гаворыцца ў яго афіцыйным адказе, які прыводзіць "Наша ніва".

Увесну 2019 года каля ста чалавек звярнуліся да кіраўніцтва Мінгарвыканкама з прапановай назваць адну з вуліц у гонар Тадэвушка Касцюшкі. Чыноўнікі адмовілі і пры гэтым спаслаліся на меркаванне Акадэміі навук.

Адзін з падпісантаў, Дзмітрый Плашчынскі, напісаў запыт да навукоўцаў з просьбай абгрунтаваць пазіцыю. Адказ яму прыйшоў за подпісам першага намесніка старшыні Прэзідыўму Акадэмі навук С.Чыжыка. 

У лісце гаворыцца, што Тадэвуш Касцюшка ўдзельнічаў у шматлікіх войнах і ўзброеных канфліктах, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі.

"Ён удзельнік барацьбы за незалежнасць паўночнаамерыканскіх калоній ад Вялікабрытаніі, а таксама за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, якую Тадэвуш Касцюшка разглядаў як польскую дзяржаву. Актыўна адстойваў канстытуцыю Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 года. Згодна з гэтай канстытуцыяй, назва дзяржавы "Рэч Паспалітая абодвух народаў" (то бок Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага) было зменена на "Рэч Паспалітую польскую". Больш за тое, Тадэвуш Касцюшка адкрыта выступаў за паланізацыю народнасцяў Рэчы Паспалітай, у тым ліку і беларусаў.

Сцверджанне аб тым, што ён вёў барацьбу за інтарэсы і незалежнасць беларускага народа, супярэчыць гістарычным фактам. У сваёй дзейнасці Тадэвуш Касцюшкі адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША, а не Беларусі. Таму называць яго нацыянальным героем Беларусі абсалютна неправамерна. Ён з'яўляецца нацыянальным героем Польшчы і ЗША", — безапеляцыйна сцвярджае віцэ-кіраўнік Акадэміі навук.

Ён дадаў, што ў Івацэвіцкім раёне ёсць музей Касцюшкі, а побач з ім — помнік. Гэтага, на думку Чыжыка, дастаткова для ўшанавання памяці.

19:46 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...