АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Рэчыцкім раёне п'яны мужчына зацягнуў на шыі былой жонкі пятлю і пагражаў павесіць. Ёй удалося збегчы ад ката

У лютым у вёсцы Новакраснае Рэчыцкага раёна ледзь не здарылася трагедыя, піша dneprovec.by.

П'яны экс-муж у запале сваркі накінуў на шыю былой каханай пятлю і пацягнуў да дрэва, пагражаючы павесіць. Жанчыне ўдалося вырвацца і ўцячы. У красавіку за пагрозу забойствам Рэчыцкі раённы суд прысудзіў раўніўца да штрафу — 765 рублёў.

У справу ўмяшалася пракуратура, і пасля апеляцыі Гомельскі абласны суд адправіў мужчыну на год у калонію агульнага рэжыму. Як аказалася, у сакавіку ён быў прызнаны вінаватым за аналагічныя пагрозы былой жонцы, але толькі сякерай і нажом.


11:24 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...