АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Мінску рабочы ўпаў з трэцяга паверха на арматуру

Здарэнне адбылося 11 жніўня на будоўлі паркінга па вуліцы Аладавых. 

30-гадовы рабочы займаўся будаўніча-мантажнымі працамі і ў нейкі момант паляцеў уніз. На месца выклікалі супрацоўнікаў МНС. Яны хутка абрэзалі арматуру і вызвалілі мужчыну, перадалі яго медыкам. Пацярпелага шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці і пранікаючым раненнем сцёгнаў.

Цяпер высвятляюцца абставіны здарэння і прычыны, якія прывялі да яго, інфармуе прэс-служба МНС.

Прэс-служба СК дадае, што рабочы "парушыў тэхніку бяспекі". Адзначаецца, што пагрозы жыццю і здароўю пацярпелага няма. СК праводзіць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза.

euroradio.fm
13:37 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...