АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Сёння ноччу ў небе — Персеіды: самы прыгожы метэорны паток года

У жніўні Зямля праходзіць праз метэорны паток Персеіды. Калі неба яснае, за гадзіну на ім можна пабачыць дзясяткі знічак.

Пік метэорнага патоку сёлета прыпадзе на ноч з 12 на 13 жніўня. 

Глядзець на Персеіды лепш за межамі населеных пунктаў: вулічныя ліхтары і святло з вокнаўперашкаджаюць бачыць метэоры ва ўсёй прыгажосці.

Персеіды - метэорны паток, які з'яўляецца штогод у жніўні з сузор'я Персея. У атмасферу Зямлі на хуткасці каля 59 км/с уваходзяць дробныя часціцы хваста каметы Свіфта-Тутля. Сама камета, ядро якой дасягае 26 км у дыяметры, набліжаецца да Зямлі раз на 135 гадоў (апошні раз — у 1992). Аднак праз шлейф пакінутых ёю пылавых часціц Зямля праходзіць штогод.

Часціцы памерам з пясчынку згараюць у атмасферы Зямлі на вышыні прыблізна 80-100 км. Хуткасць, з якой яны сутыкаюцца з атмасферай, можа вар'іравацца ад 13 да 73 км/с, гэта залежыць ад вугла падзення. Для патоку Персеіды характэрная хуткасць падзення каля 50-60 км/с. Таму маленькія часціцы, валодаючы каласальнай энергіяй, успыхваюць.

Сёлета прагназуецца досыць высокая частата метэорнай плыні — каля 120 за гадзіну.

nn.by
08:36 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...