АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Пад Стоўбцамі ДАІ са стральбой ганялася за п'яным кіроўцам

Пад Стоўбцамі ДАІ зладзіла пагоню са стральбой за п'яным кіроўцам. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, інцыдэнт адбыўся сёння ўначы — відавочца паведаміў у міліцыю, што за рулём ВАС-21053 можа быць нецвярозы шафёр, перадае "Еўрарадыё".


Інспектары высачылі гэты аўтамабіль і сталі яго пераследваць на дарозе раённага значэння. Аднак кіроўца толькі павялічыў хуткасць і стаў рухацца ў бок трасы М1. Патрабаванні спыніцца ён ігнараваў.

Парушальнік рухаўся са значным перавышэннем хуткасці, агрэсіўна манеўраваў, не даючы сябе апярэдзіць. Ён выязджаў на абочыну і разварочваўся ў недазволеным месцы. У выніку супрацоўнікі ДАІ вырашылі страляць па колах машыны з табельнай зброі, бо нават два папераджальныя стрэлы ў паветра на кіроўцу не падзейнічалі. Толькі калі яму прабілі задняе кола, ён урэшце спыніўся.

Кіроўцу затрымалі і склалі на яго некалькі адміністратыўных пратаколаў, у тым ліку за п'яную язду. Мужчыне 40 гадоў, жыве ў Мінскім раёне.

17:54 11/08/2019


Загрузка...
Загрузка...