АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Люксембург цалкам легалізуе марыхуану - упершыню ў Еўропе

Люксембург стане першай краінай у Еўропе, якая цалкам легалізуе марыхуану.

У бліжэйшыя два гады ўжыванне канопляў будзе дазволена для жыхароў краіны старэйшых за 18 гадоў. Вытворчасць і пастаўкі канабіса будзе рэгуляваць спецыяльнае агенцтва, паведамляе The Guardian.

Адпаведнае заканадаўства будзе распрацавана да канца гэтага года. Хутчэй за ўсё, ужываць каноплі дазволяць толькі грамадзянам Люксембурга, каб не прыцягваць у краіну наркатурыстаў. Вырошчванне канопляў у хаце таксама, верагодна, будзе забаронена.

Падлеткаў 12-17 гадоў не будуць караць за захоўванне да пяці грамаў марыхуаны.

08:00 09/08/2019


Загрузка...
Загрузка...