АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Гродзенец ўдарыў жанчыну сякерай і збіраўся закапаць. Яго шукаюць

Гродзенская міліцыя шукае падазраванага ў здзяйсненні цяжкага злачынства.


Паводле версіі праваахоўнікаў з 4 па 5 жніўня ён распіваў спіртное з сужыцелькай, завязалася сварка, і мужчына нанёс жанчыне шматлікія ўдары сякерай па галаве. Пасля гэтага выкапаў магілу ў чалавечы рост, але, відаць, зразумеў, што жанчына жывая, таму не стаў яе закопваць. Пацярпелай аказалі неабходную дапамогу, а месцазнаходжанне падазраванага пакуль не выяўлена.

Падазраваны – Зіноўчык Сяргей Мікалаевіч 1975 года нараджэння, на выгляд 40-45 гадоў, дзябёлага целаскладу, валасы светлы з сівізной, ёсць лобныя залысіны.

Апрануты: джемпер шэрага колеру, цёмна-сіні рукаў, з надпісам белага колеру фірмы «FILAA», джынсы цёмнага колеру з пацёртасцямі, красоўкі чорнага колеру.

На правай кісці – татуіроўка з выявай павуціння.

Міліцыя просіць усіх, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра тое, дзе знаходзіцца падазраваны, паведаміць пра гэта па тэлефоне: 8- (0152) -79-77-54 або па тэлефоне 102.

hrodna.life
22:25 08/08/2019


Загрузка...
Загрузка...