АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Чыстыя прыбіральні – толькі ў адміністрацыі. Працаўнікі абураныя ўмовамі на «Беларуськаліі»

Працаўнікі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі абураныя прыбіральнямі, у якія яны вымушаныя хадзіць. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.



Прыбіральні на «Беларуськаліі». Фота: t.me/nexta_tv

У тэлеграм-канале таксама апублікаваныя фота брудных і счарнелых прыбіралень.

«Гэтыя фота зробленыя на розных вытворчых пляцоўках прадпрыемства. Але карціна ўсюды абсалютна аднолькавая. Акрамя, вядома, адміністратыўнага будынку ў Салігорску, дзе сядзіць начальства і куды могуць зазірнуць замежныя госці. Там усё вылізана», – заяўляюць працаўнікі.

У прэсавай службе «Беларуськалія» карэспандэнтам «Белсату» адмовіліся даваць якіясьці каментары па тэлефоне.

ААТ «Беларуськалій» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Прадукцыя прадпрыемства, 100 % акцый якога належаць дзяржаве, экспартуе больш чым у 120 краінаў свету.

«Беларуськалій» таксама належыць да ліку найбуйнейшых падаткаплатнікаў у Беларусі.




19:52 07/08/2019


Загрузка...
Загрузка...