АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Перабіў сонную артэрыю і спрабаваў уцячы ў Расію: падрабязнасці стральбы з лука пад Астраўцом

3 жніўня ў Астравецкую бальніцу на руках прынеслі мужчыну 1977 года нараджэння, у яго была прабітая сонная артэрыя.

 Яго таварыш 1996 года нараджэння распавёў, што яны лавілі рыбу, калі яго знаёмы страціў раўнавагу, зваліўся на сучок і атрымаў траўму.

Але праваахоўнікам такая версія падалася непраўдападобнай, піша УУС Гродзенскай вобласці.

Як высветлілася, у гэты дзень кампанія з чатырох чалавек выбралася на рыбалку. Дзеля забавы мужчына 1977 года нараджэння прыхапіў з сабой лук, каб пастраляць па бутэльках. Зброя трапіла ў рукі да маладога чалавека 1996 года нараджэння. Той страляў вельмі няўмела, што выклікала смех у яго таварышаў. Пасля аднаго з няўдалых стрэлаў пацярпелы стаў на лінію агню і ўзяў у рукі бутэльку. У маладога чалавека якраз была нацягнута цеціва, з яго слоў, ён не хацеў страляць, але пасля чарговага папроку пальцы расціснуліся, а страла паляцела ў шыю пацярпеламу.

Малады чалавек — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, таму пасля інцыдэнту паспрабаваў з'ехаць на радзіму. Яго знялі з цягніка аж у Добрушы. Распачатая крымінальная справа.


10:35 07/08/2019


Загрузка...
Загрузка...