АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Магілёвец аддаў на працы бальнічны, які выдаюць толькі цяжарным

Санітарка ў Магілёве скрала некалькі бланкаў лісткоў непрацаздольнасці, каб дапамагчы знаёмаму, піша mogilevnews.by.



34-гадовая санітарка адной з устаноў аховы здароўя, прыбіраючы ў кабінеце лекара, звярнула ўвагу на бланкі строгай справаздачнасці, якія ляжалі ў адчыненым сейфе. Яна ўспомніла, як ёй нядаўна скардзіўся знаёмы, які прагуляў некалькі дзён і не пайшоў на працу. Губляць месца ён не хацеў і думаў, што зрабіць, каб яго захаваць.

Дастаўшы з сейфа восем бланкаў, магілёўка паставіла штамп-клішэ арганізацыі аховы здароўя і сышла з кабінета. Пасля аддала бланкі непрацаздольнасці свайму знаёмаму, які падзякаваў сяброўцы за кемлівасць.

Малады чалавек не падазраваў, што свайму начальству даў бальнічны лісток, які выдаюць толькі цяжарным жанчынам.

Кіраўнік арганізацыі звярнуўся ў міліцыю. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

09:28 07/08/2019


Загрузка...
Загрузка...