АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Памерла нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Тоні Морысан

Амерыканская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Тоні Морысан памерла ва ўзросце 88 гадоў.

Адзін з самых вядомых раманаў Морысан - «Каханая» - быў прысвечаны чарнаскурай жанчыне, якая забіла сваю дачку, каб выратаваць яе ад рабства. За гэты раман ў 1988 годзе яна атрымала Пулітцэраўскую прэмію.

Морысан стала першай чарнаскурай жанчынай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Апошні раман Тоні Морысан «Божа, захоўвай маё дзіця" выйшаў у 2015 годзе.
17:51 06/08/2019


Загрузка...
Загрузка...