АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Вільні спадзяюцца, што на перапахаванне Каліноўскага прыедзе прэм'ер Румас

У Вільні спадзяюцца, што на перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў, у тым ліку нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага ў складзе беларускай дэлегацыі прыедзе прэм'ер-міністр Сяргей Румас.

Цырымонія адбудзецца ў літоўскай сталіцы ў лістападзе. Паўстанцы будуць урачыста перапахаваныя на віленскіх могілках Росы. Надпісы на іх магілах будуць і па-беларуску.

Як інфармуе Delfi, запрашэнне на ўрачыстую цырымонію атрымаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, запрошаная і ўрадавая дэлегацыя Беларусі. Што да Латвіі і Украіны, што яны будуць прадстаўленыя на больш нізкім узроўні. Дакладная дата стане вядомая пазней. Яна залежыць ад падрыхтоўчых працаў, якія праводзяцца ў капліцы на могілках Росы (там адбудзецца перапахаванне).

Парэшткі паўстанцаў былі знойдзены на гары Гедыміна ў Вільні, дзе іх тайна пахавалі расійскія ўлады пасля пакарання смерцю. Асобу кіраўніка вызваленчага паўстання ў Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага ідэнтыфікавалі на 95%. Каб зняць усе сумненні, у Свіслачы праводзіліся раскопкі на месцы магілы Віктара Каліноўскага, брата Кастуся.

09:19 06/08/2019


Загрузка...
Загрузка...