АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Краснаярскім краі пачаліся выбухі на ваенным складзе — ідзе эвакуацыя насельніцтва

Адно дзіця і трое дарослых пацярпелі пры выбуху на артылерыйскім складзе ў Ачынскім раёне Краснаярскага края (Расія), паведамляе РИА Новости. ТАСС паведамляе, што адзін вайсковец загінуў.

На тэрыторыі аднаго са складоў загарэлася сховішча парахавых зарадаў да артылерыйскіх боепрыпасаў. Праводзіцца эвакуацыя насельніцтва ў радыусе 20 кіламетраў ад склада.

У мэрыі Ачынска папрасілі падрыхтавацца да эвакуацыі ўсіх жыхароў горада.

Паводле папярэдніх даных, на складзе могуць знаходзіцца каля 40 тысяч снарадаў, у тым ліку калібра 125 і 152 міліметра.


15:12 05/08/2019


Загрузка...
Загрузка...