АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

На вуліцах Мінска ўжо дзясяткі “Табакерак”, людзі патрабуюць іх прыбраць

Тытунёвыя шапікі “Табакерка” павольна пачынаюць захопліваць Мінск. На выходных такі кіёск заўважылі на прыпынку на вуліцы Леаніда Бяды — за ўніверсамам “Рыга”:



На вуліцах Мінска ўжо дзясяткі “Табакерак”, людзі патрабуюць іх прыбраць
У сацсетках людзі паведамляюць і пра іншыя кіёскі на мінскіх прыпынках і скрыжаваннях, іх налічылі ўжо больш за дзясятак: на Валгаградскай, на Шаранговіча, на Любімава... На сайце “Зручны горад” з’явілася петыцыя з патрабаваннем прыбраць ужо ўсталяваныя “Табакеркі” з Мінска, а новыя шапікі не ставіць, пакуль у горадзе не пройдзе лакальны рэферэндум, піша euroradio.fm

Аўтары петыцыі прыгадваюць, як 12 гадоў таму гарадскія ўлады прыбралі з Мінска ўсе камерцыйныя кіёскі. Тады гэта апраўдвалі парушэннем санітарных нормаў і эстэтычнымі прычынамі: маўляў такая форма гандлю незваротна састарэла. Што раптам змянілася? У складальнікаў петыцыі ёсць пытанне і да Міністэрства гандлю: ці адпавядае антыманапольнаму заканадаўству тое, што ўсталёўку шапікаў рознічнага гандлю дазволілі толькі аднаму бізнесмену? Гаворка ідзе пра Аляксея Алексіна і яго кампанію “Энерга Ойл”.

Не падабаюцца "Табакеркі", якія ўсталёўваюць паўсюль, у тым ліку недалёка ад школаў і лякарняў, і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Яшчэ ў траўні яны раскрытыкавалі гэты праект, назваўшы шапікі схаванай рэкламай тытуню.

— У нас ёсць сведчанні: за 150-200 метраў ад установы адукацыі стаяць шапікі. Мы ставім шапікі, дзе стаяць людзі і купляюць цыгарэты. Дзіця ідзе са школы міма гэтага шапіка, — абураўся дэпутат Андрэй Рыбак.

Але на далейшае пранікненне "Табакерак" у беларускія гарады гэта ніяк не паўплывала.


13:15 05/08/2019


Загрузка...
Загрузка...