АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Падлетак забіў сякераю сына беларускага пісьменніка Дзмітрыя Плакса. Сям’я жыла ў Швецыі

Пра гэта ў «Twitterʼы» паведаміла шведскае расейскамоўнае выданне «Скандинавская Лента». Факт трагічнай смерці ў размове з Belsat.eu падцвердзіў блізкі сябар Дзмітрыя Плакса, Ігар Корзун.

Сына Дзмітрыя Плакса забілі ў пятніцу ў камуне Салентуна. Паводле «Скандинавская Лента», падлетак забіў яго сякераю, а пасля сам патэлефанаваў у паліцыю.

4 жніўня ў школе, дзе вучыўся сын Плакса, адбудзецца мемарыяльны вечар. Хлопцу было 16 гадоў.

Дзмітрый Плакс – жывапісец, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік і прадзюсар беларускай службы «Радыё Швецыя». Сябра Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў.


09:45 05/08/2019


Загрузка...
Загрузка...