АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Сьледчы камітэт адказаў маці салдата, які памёр ад рака, што падставаў для праверкі няма

Сьледчы камітэт пісьмова адказаў маці Міхала Рыштоўскага, якога камісавалі з войска з 4 стадыяй анкалёгіі страўніка, што падставаў для праверкі з нагоды сьмерці ейнага сына няма, перадае "Свабода".

Маці Міхала Вольга Куневіч падазрае, што падчас прызыву сына былі падмененыя мэдыцынскія дакумэнты, што дазволіла ўзяць яго ў войска з кепскім станам здароўя. Яна напісала заяву ў міліцыю з просьбай разабрацца ў гэтай справе.

Адказ жанчыне прыйшоў з Карэліцкага раённага аддзелу Сьледчага камітэту. Паводле яго, падставаў для правядзеньня праверкі няма, бо падчас ранейшых праверак было «дакладна выяўлена, што захворваньне было атрымана ў пэрыяд вайсковай службы».

«Яшчэ ў аўторак міліцыя адказала на маё пытаньне, ці нешта зьмянілася ў справе, маўляў, толькі ў пятніцу напісалі заяву, а сёньня толькі аўторак, толькі пачатак. А ўжо ў суботу прыйшоў адказ. Як такое можа быць? Як яны маглі правесьці праверку менш, чым за тыдзень?», — разважае сястра памерлага хлопца Марыя.

Праўда, калі яна пазваніла ў міліцыю, яе запэўнілі вусна, што праверка праводзіцца будзе.

26-гадовы Міхал Рыштоўскі з Карэліцкага раёна памёр сёлета 20 ліпеня. За некалькі месяцаў да гэтага ў яго выявілі рак і камісавалі з войска. Па словах родных, Міхал яшчэ да арміі, а таксама падчас службы неаднаразова скардзіўся на здароўе і ляжаў у шпіталях. Аднак цяжкой хваробы ў яго догі час не дыягназавалі. Заўважылі толькі на апошняй стадыі. Сваякі мяркуюць, што ў сьмерці хлопца вінаваты супрацоўнік ваенкамата па Наваградзкім і Карэліцкім раёне Канстанцін Зарубайка.

09:04 05/08/2019


Загрузка...
Загрузка...