АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У трэці раз за суткі: у парку ў Чыкага таксама стралялі, паведамляецца пра сем пацярпелых

Па меншай меры сем чалавек пацярпелі ў выніку страляніны ў адным з паркаў Чыкага (штат Ілінойс).


Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлекампанію CBS.

Паводле яе звестак, інцыдэнт адбыўся ўначы з суботы на нядзелю ў адным з паркаў у цэнтры горада. Відавочцы адзначаюць, што стрэлы былі зроблены з машыны, што праязджала міма.

Агулам пацярпелі сем чалавек, стан аднаго з іх ацэньваецца як крытычны. Злачынца знаходзіцца ў вышуку. Паліцыя вядзе расследаванне абставінаў здарэння.


19:35 04/08/2019


Загрузка...
Загрузка...